Пра праект

Сёньня Царква цэлебруе

Увядзеньне ў Храм Найсьвяцейшай Багародзіцы

Актуальнасьць

Гэты праект зьявіўся ў сувязі з адсутнасьцю большасьці літургічных тэкстаў на беларускай мове і ў прынцыпе бракам адаптаваных ці нанова створаных літургічных сьпеваў на беларускай мове.

Першапачаткова тут плянавалася толіка крытыкі, але "не судзіце, каб не былі суджаныя".

Крыніцы тэкстаў

Большасьць тэкстаў антыфонаў узятыя, вядома, са Сьвятога Пісаньня ў розных традыцыйных перакладах. Частка антыфонаў узятая з Рымскага Імшалу для дыяцэзій на Беларусі.
І іншая частка перакладзеная з лацінскай мовы.

Пры перакладзе і адаптацыі сьпеваў я намагаўся выкарыстоўваць беларускую царкоўную лексыку. Пры выкарыстаньні тэкстаў зь перакладу БКЦ у большасьці выпадкаў захаваная польская лексыка, якою карыстаецца БКЦ.

Крыніцы тэкстаў:

Часам антыфоны ўяўляюць сабою парафразы вершаў зь Пісаньня, таму патрабавалі дадатковай адаптацыі.

Крыніцы музыкі

Музычныя крыніцы можна пералічваць бясконца.

Па-першае, гэта, канечне, Graduale Romanum (1961, 1974). Усе тэксты і сьпевы ў першую чаргу зьвяраюцца па Градуале 1974 году як па грунтоўным і абсалютна дакладным зборніку літургічнай музыкі Каталіцкай Царквы.

Па-другое, канечне, "Simple English Propers" А. Бартлета, і іншыя градуалы, якіх безьліч (нават сумна вядомы сумна вядомы Graduale Simplex (1967)).

Пры адаптацыі ці стварэньні новых антыфонаў я намагаўся перш за ўсё перадаць дух арыгінальнага сьпеву, там, дзе было дарэчным, намагаўся захаваць інцыпіт. Не заўжды музыка адпавядае музычным правілам таго часу, але й нават у той час яна не заўжды ім адпавядала. :)

Каляндар

Каляндар пададзены паводле Calendarium Romanum Generale.

Памесныя сьвяты і ўспаміны паступова дадаюцца.
Частка календара можа пакуль ня мець перакладу, але гэта справа часу.

Карысныя спасылкі