Ad te, Domine, levavi

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis


Ad te, Domine, levavi

Да Цябе узьнімаю я душу маю. *

Божа мой, на Цябе спадзяюся, няхай ня буду асаромлены. *

Няхай не насьміхаюцца нада мною ворагі мае. *

Бо ня будуць асаромленыя ўсе, хто на Цябе спадзяецца. *

Псальм 25 (24)

  1. Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, *
    наставі мяне на сьцежкі Твае.

    Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне,
    бо Ты Бог ратунку майго; *
    на Цябе спадзяюся кожны дзень.

  2. Успомні шчадроты Твае, Госпадзе,
    і міласэрнасьць Тваю, *
    бо спрадвеку яны.

  3. Грахоў маладосьці маёй *
    і злачынстваў маіх не ўспамінай;

    з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, *
    дзеля даброці Тваёй!

  4. Хвала Айцу і Сыну…