Anima nostra

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis


Anima nostra

Душа наша, як верабей, вырвалася з сіла птушкаловаў: *

сіло парвалася, а мы вызваліліся.

Псальм 124 (123)

  1. Калі б не Гасподзь быў з намі, *
    — хай скажа Ізраіль, —

    калі б не Гасподзь быў з намі, *
    калі паўсталі на нас людзі, —

    дык жывых нас яны праглынулі б, *
    калі загарэлася ў іх ятра на нас;

  2. воды патапілі б нас, *
    паток прайшоў бы над душою нашаю;

    прайшлі б над душою нашаю *
    воды бурлівыя.

    Дабраславёны Гасподзь, *
    Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!

  3. Хвала Айцу і Сыну…