Benedictus qui venit

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis


Benedictus qui venit

Дабраславёны, хто прыходзіць у імя Госпада. *

Дабраслаўляем вас з дому Госпада. *

Бог — Госпад, і Ён асьвятліў нас.

Псальм 118 (117)

  1. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, *
    бо вечная міласэрнасьць Яго.

  2. У бядзе я зьвярнуўся да Госпада, *
    і выслухаў мяне Госпад, Які выводзіць на прастору.

  3. Госпад — Успаможца мой; не збаюся, *
    бо што зробіць мне чалавек?

  4. Госпад са мною, *
    і я з пагардаю зірну на непрыяцеляў маіх.