Benedictus vir

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis


Benedictus vir

Благаслаўлёны чалавек, які спадзяецца на Пана, *

і надзея якога — Пан. *

Ён будзе як дрэва, пасаджанае над вадою, *

што пускае карэньне сваё над патокам і калі настане сьпёка, яно не баіцца.

Псальм 119 (118)

  1. Дабрашчасныя — беззаганныя ў дарозе, *
    што ходзяць у законе Гасподнім.

    Дабрашчасныя — хто прымае сьведчаньні Ягоныя, *
    хто ўсім сэрцам шукае Яго!

    Яны крыўды ня чыняць, *
    ходзяць шляхамі Ягонымі.

  2. Куды пайду ад Духа Твайго, *
    ад аблічча Твайго куды ўцяку?

    Ці на неба ўзыду — Ты там; *
    ці сыду ў апраметную — і там Ты.

  3. Дабраславёны Ты, Госпадзе! *
    навучы мяне пастановам Тваім.

    Вуснамі маімі абвяшчаў я *
    ўсе суды Тваіх вуснаў.

  4. На шляху Тваіх сьведчаньняў я радуюся, *
    як у кожным багацьці.

    Пра запаведзі Твае разважаю, *
    і гляджу на шляхі Твае.

  5. Хвала Айцу і Сыну…