Сёньня Царква цэлебруе
Госпада нашага Ісуса Хрыста, Цара Сусьвету
Як жа добра вызнаваць Госпада *
і сьпяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы.
Якія ж велічныя справы Твае, Госпадзе: *
надзвычай глыбокімі сталіся задумы Твае!
Неразумны чалавек не спазнае *
і бязглузды не зразумее гэтага.
Няхай грэшныя разрастуцца, як трава, †
і будуць квітнець усе тыя, што чыняць несправядлівасьць, *
аднак гэта будзе ім на згубу на векі вечныя;
а Ты, Госпадзе, *
вечна Найвышэйшы.
Бо вось, непрыяцелі Твае, Госпадзе, †
бо вось, непрыяцелі Твае загінуць *
і расьцярушацца ўсе, што чыняць несправядлівасьць.