Comedite pinguia

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis


Comedite pinguia

Ідзіце і спажывайце тлустыя стравы ды піце мёд, *

ды пасылайце частку тым, якія не прыгатавалі сабе, *

бо сьвяты ёсьць гэты дзень для Госпада нашага; і не сумуйце, *

бо радасьць у Госпадзе — гэта сіла ваша.

Псальм 81 (80)

  1. Радуйцеся Богу, Успаможцу нашаму, *
    гучна ўслаўляйце Бога Якубава.

  2. Вазьміце псалтыр і дайце бубен, *
    мілагучныя гусьлі з цытрай.

  3. Бо ёсьць пастанова ў Ізраэлі, *
    прыказаньне ў Бога Якубава.

  4. Але Я — Госпад, Бог твой,
    Які вывеў цябе зь зямлі Эгіпецкай! *
    Адкрый вусны свае, і Я напоўню іх.

  5. О, каб народ Мой Мяне паслухаў, *
    каб Ізраэль хадзіў па Маіх дарогах!

  6. І карміў бы Я іх адборнай пшаніцай *
    і насычаў бы іх мёдам са скалы.

  7. Хвала Айцу і Сыну…