Deus in loco sancto suo

Сёньня Царква цэлебруе

Госпада нашага Ісуса Хрыста, Цара Сусьвету


Deus in loco sancto suo

Бог у доме Сваім сьвятым. *

Бог, які селіць аднадумцаў у доме. *

Ён дасьць сілу і моц Cвайму народу.

Псальм 68 (67)

  1. Паўстае Бог, і рассейваюцца непрыяцелі Яго; *
    і ўцякаюць ад аблічча Яго тыя, што ненавідзяць Яго.

    Як рассейваецца дым, Ты рассееш іх;
    як плавіцца воск ад агню, *
    так згінуць грэшнікі ад Бога.

  2. Справядлівыя ж будуць весяліцца і радавацца перад Богам *
    і адчуюць асалоду ў весялосці.

    Спявайце Богу, спявайце псальм імю Яго;
    учыніце дарогу Таму, Які ўзносіцца над аблокамі: *
    імя Яму — Госпад. Усклікайце радасна перад Ім;

  3. Хвала Айцу і Сыну…