Сёньня Царква цэлебруе
Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы
Я ведаю, у каго паверыў, *
і перакананы, што Ён мае моц захаваць дэпазіт веры на той дзень.
Госпадзе! Ты выпрабаваў мяне і ведаеш. †
Ты ведаеш, калі я сядаю і калі ўстаю; *
Ты разумееш думкі мае здалёк.
Ці іду я, ці адпачываю, — †
Ты акружаеш мяне *
і ўсе дарогі мае Табе вядомыя.
Яшчэ слова няма на мове маёй, — *
Ты, Госпадзе, ужо ведаеш яго дасканала.
Ззаду і сьпераду атачыў Ты мяне *
і кладзеш на мяне руку Тваю.
Хвала Айцу і Сыну…
Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа, *
і як многа іх лікам!
Госпадзе! Ты выпрабаваў мяне і ведаеш. †
Ты ведаеш, калі я сядаю і калі ўстаю; *
Ты разумееш думкі мае здалёк.
Ці іду я, ці адпачываю, — †
Ты акружаеш мяне *
і ўсе дарогі мае Табе вядомыя.
Яшчэ слова няма на мове маёй, — *
Ты, Госпадзе, ужо ведаеш яго дасканала.
Ззаду і сьпераду атачыў Ты мяне *
і кладзеш на мяне руку Тваю.
Тым, хто ў Мяне паверыць, будуць спадарожнічаць такія знакі: *
яны будуць выганяць дэманаў, на хворых ускладаць рукі — і яны выздаравеюць.
Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; *
хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.
Госпадам будзе хваліцца душа мая; *
пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.
Вялічайце Госпада са мною, *
і ўзносьма імя Ягонае разам.
Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне *
і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.
Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, *
і твары іхнія ня зьведаюць сораму.
Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў *
і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.
Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, — *
і іх вызваляе.
Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! *
Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!
Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; *
бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.
Ільвяняты церпяць нягоды і голад, *
а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.
Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: *
страху Гасподняму вас навучу.
Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, *
каб бачыць дабро?
Трымай язык свой ад злога *
і вусны свае ад падступных словаў.
Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; *
шукай міру і йдзі за ім.
Вочы Гасподнія — на праведных, *
і вушы Ягоныя — на скаргу іхнюю.
А аблічча Гасподняе — супроць тых, што робяць ліхое, *
каб зьвесьці зь зямлі памяць пра іх.
Клічуць, і Гасподзь чуе, *
і ад усіх уціскаў іх вызваляе.
Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, *
і пакорлівых духам — уратуе.
Многа турботаў у праведніка, *
і ад усіх іх Гасподзь вызваляе.
Ён хавае ўсе косткі ягоныя; *
і ніводная не паламаецца!
Зло заб’е грэшніка, *
і ненавісьнікі праведнасьці загінуць.
Хвала Айцу і Сыну…
Міласэрнасьць Госпада вечна буду апяваць, †
з пакаленьня ў пакаленьне абвяшчаць буду *
праўду Тваю вуснамі маімі.
Пастанавіў Ты запавет выбраньніку Твайму, *
прысягнуў Давіду, слузе Твайму.
Нябёсы будуць вызнаваць цуды Твае, Госпадзе, *
і праўду Тваю на сходзе святых.
Калісьці ў бачаньні гаварыў Ты сваім сьвятым і сказаў: †
«Паклаў Я ўспамогу на моцным *
і ўзвысіў выбраньніка з народа.
Выбраў Я Давіда, слугу Свайго, *
намасьціў Я яго сьвятым алейкам Маім,
і рука Мая моцная зь ім, *
і плячо Маё ўмацоўвае яго.
І праўда Мая, і міласэрнасьць Мая — з ім, *
і ў імя Маё ўзрасьце сіла яго.
Хвала Айцу і Сыну…