Сьв. Андрэя, апостала

Сёньня Царква цэлебруе

Увядзеньне ў Храм Найсьвяцейшай Багародзіцы

Introitus


Dominus secus mare

На беразе Галілейскага мора Езус убачыў двух братоў — *

Пятра і Андрэя, і паклікаў іх. *

Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей.

Псальм 19 (18)

  1. Нябёсы прапаведуюць славу Божую, *
    і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.

    Дзень дню перадае слова, *
    і ноч ночы адмыкае веды.

  2. Няма мовы, і няма гаворкі, *
    дзе ня чуўся б іхні голас.

    Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, *
    і па край сьвету словы іхнія.

  3. Ён паставіў у іх жытло сонцу,
    і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, *
    радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон:

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Communio


Dicit Andreas Simoni

Андрэй сказаў свайму брату Сымону: *

Мы знайшлі Мэсію, гэта значыць Хрыста.

Ян 15: 10

  1. Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; *
    хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.

  2. Госпадам будзе хваліцца душа мая; *
    пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.

  3. Вялічайце Госпада са мною, *
    і ўзносьма імя Ягонае разам.

  4. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне *
    і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.

  5. Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, *
    і твары іхнія ня зьведаюць сораму.

  6. Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў *
    і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.

  7. Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, *
    — і іх вызваляе.

  8. Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! *
    Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!

  9. Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, *
    і пакорлівых духам — уратуе.

  10. Гасподзь вызваліць душу рабоў Сваіх, *
    і не загіне ніхто, хто на Яго спадзяецца.

  11. Хвала Айцу і Сыну…