Сьв. Яна, апостала і эвангеліста

Сёньня Царква цэлебруе

Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы

Introitus


In medio Ecclesiae

Перад людам Божым адкрыў Пан вусны ягоныя *

і напоўніў яго духам мудрасьці і розуму, *

і апрануў яго ў вопратку хвалы.

Псальм 92 (91)

  1. Як жа добра вызнаваць Госпада *
    і сьпяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы!

    Раніцай абвяшчаць Тваю міласэрнасьць, *
    і праўду Тваю — уначы.

  2. На дзесяціструнным, і на гусьлях, *
    са сьпевам пад цытру.

    Бо пацешыў Ты мяне, Госпадзе, Сваім стварэньнем, *
    і я буду радавацца справам рук Тваіх.

  3. Якія ж велічныя справы Твае, Госпадзе: *
    надзвычай глыбокімі сталіся задумы Твае!

    Неразумны чалавек не спазнае *
    і бязглузды не зразумее гэтага.

  4. Няхай грэшныя разрастуцца, як трава,
    і будуць квітнець усе тыя, што чыняць несправядлівасьць, *
    аднак гэта будзе ім на згубу на векі вечныя;

  5. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Iustus ut palma

Справядлівы заквітнее, як пальма, *

вырасьце, быццам кедр на Лібане.

Псальм 92 (91)

  1. Як жа добра вызнаваць Госпада *
    і сьпяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы!

Communio


Exiit sermo

Разышлася вестка між братамі, што вучань той не памрэ. *

Але не сказаў яму Езус: "Не памрэ", *

але: "Калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль Я прыйду".