Сьв. Стэфана, першамучаніка

Сёньня Царква цэлебруе

Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы

Introitus


Etenim sederunt principes

Хоць сядзяць князі і гавораць супраць мяне; *

несправядліва перасьледуюць мяне: *

памажы мне, Госпадзе Божа мой, *

бо слуга Твой быў навучаны пастановам Тваім.

Псальм 119 (118)

  1. Дабрашчасныя — беззаганныя ў дарозе, *
    што ходзяць у законе Гасподнім.

    Дабрашчасныя — хто прымае сьведчаньні Ягоныя, *
    хто ўсім сэрцам шукае Яго!

    Яны крыўды ня чыняць, *
    ходзяць шляхамі Ягонымі.

  2. Куды пайду ад Духа Твайго, *
    ад аблічча Твайго куды ўцяку?

    Ці на неба ўзыду — Ты там; *
    ці сыду ў апраметную — і там Ты.

  3. Дабраславёны Ты, Госпадзе! *
    навучы мяне пастановам Тваім.

    Вуснамі маімі абвяшчаў я *
    ўсе суды Тваіх вуснаў.

  4. На шляху Тваіх сьведчаньняў я радуюся, *
    як у кожным багацьці.

    Пра запаведзі Твае разважаю, *
    і гляджу на шляхі Твае.

  5. Хвала Айцу і Сыну…

Communio


Video cælos apertos

Бачу нябёсы раскрытыя і Езуса, які стаіць праваруч Бога. *

Пане Езу, прымі мой дух і не лічы ім граху гэтага, *

бо ня ведаюць, што робяць.

Псальм 119 (118)

  1. Дабрашчасныя — беззаганныя ў дарозе, *
    што ходзяць у законе Гасподнім.

  2. Хай пасаромлены будуць пыхлівыя,
    бо бязь віны прыгнятаюць мяне; *
    я разважаю пра загады Твае.

  3. Усе запаведзі Твае — праўда;
    несправядліва перасьледуюць мяне; *
    памажы мне.

  4. Бязбожнікі пільнуюць мяне, каб загубіць; *
    а я паглыбляюся ў адкрыцьці Твае.

  5. Наблізіліся тыя, што намышляюць хітрыну; *
    далёка яны ад закона Твайго.

  6. Паглядзі на нягоды мае, і вызваль мяне; *
    бо я не забываю закона Твайго.

  7. Многа ў мяне ганіцеляў і ворагаў; *
    але ад сьведчаньняў Тваіх не адступлюся.

  8. Хай будзе рука Твая дапамогаю мне; *
    бо я выбраў Твае загады.

  9. Хвала Айцу і Сыну…