Сьвятой сям'і: Ісуса, Марыі і Язэпа

Сёньня Царква цэлебруе

Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы

Introitus


Deus in loco sancto suo

Бог у доме Сваім сьвятым. *

Бог, які селіць аднадумцаў у доме. *

Ён дасьць сілу і моц Cвайму народу.

Псальм 68 (67)

  1. Паўстае Бог, і рассейваюцца непрыяцелі Яго; *
    і ўцякаюць ад аблічча Яго тыя, што ненавідзяць Яго.

    Як рассейваецца дым, Ты рассееш іх;
    як плавіцца воск ад агню, *
    так згінуць грэшнікі ад Бога.

  2. Справядлівыя ж будуць весяліцца і радавацца перад Богам *
    і адчуюць асалоду ў весялосці.

    Спявайце Богу, спявайце псальм імю Яго;
    учыніце дарогу Таму, Які ўзносіцца над аблокамі: *
    імя Яму — Госпад. Усклікайце радасна перад Ім;

  3. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


In te speravi

На Цябе, Госпадзе, спадзяюся; кажу: «Ты — мой Бог. *

У Тваіх руках — лёс мой».

Псальм 27 (26)

  1. Пралі сьвятло аблічча Твайго над слугою Тваім, *
    збаў мяне ў міласэрнасьці Тваёй.

  2. Госпадзе, ня дай сумецца мне, бо я клічу Цябе; *
    хай асаромяцца бязбожнікі, хай яны ў пекла сыдуць.

  3. Хай занямеюць вусны ілжывыя,
    якія нягодныя рэчы гавораць з пыхаю і пагардай *
    супраць справядлівага.

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Communio


Fili, quid fecisti

Дзіця, чаму Ты зрaбiў нaм тaк? *

Вoсь бацька Твoй i я балюча перажывалі, шукaючы Цябе». *

Чaгo ж вышукaлі Мяне? *

Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?

Псальм 31 (30)

  1. Госпад — светач мой і збаўленне маё —, *
    каго я буду баяцца?

  2. Аднаго толькі папрасіў я ў Госпада,
    да гэтага буду імкнуцца, *
    каб пасяліцца ў доме Госпада на ўсе дні жыцця майго,

  3. каб бачыць асалоду Госпадаву, *
    каб наведваць святыню Яго.

  4. Бо схавае Ён мяне ў ліхі дзень у палатцы Сваёй.
    Скрые Ён мяне ў патаемнасці шатра Свайго, *
    на скале Ён узвысіў мяне.

  5. Пра Цябе прамовіла сэрца маё:
    «Вышуквайце аблічча Маё!» *
    Аблічча тваё, Госпадзе, буду вышукваць.

  6. Веру, што пабачу даброты Госпада *
    ў зямлі жывых.

  7. Хвала Айцу і Сыну…