Сёньня Царква цэлебруе
Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы
З вуснаў дзяцей, Божа, і немаўлятаў *
Ты ўчыніў сабе хвалу дзеля ворагаў Тваіх.
Госпадзе, Госпад наш, *
якое дзівоснае імя Тваё па ўсёй зямлі!
Бо велічнасьць Твая ўзьнялася *
вышэй за нябёсы.
Хвала Айцу і Сыну…
Душа наша, як верабей, вырвалася з сіла птушкаловаў: *
сіло парвалася, а мы вызваліліся.
Калі б не Гасподзь быў з намі, *
— хай скажа Ізраіль, —
калі б не Гасподзь быў з намі, *
калі паўсталі на нас людзі, —
дык жывых нас яны праглынулі б, *
калі загарэлася ў іх ятра на нас;
воды патапілі б нас, *
паток прайшоў бы над душою нашаю;
прайшлі б над душою нашаю *
воды бурлівыя.
Дабраславёны Гасподзь, *
Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!
Хвала Айцу і Сыну…
Голас у Раме чутны, *
плач і лямант вялікі. *
Рахэль аплаквае дзяцей сваіх *
і не хоча суцешыцца, бо іх няма.