Сёньня Царква цэлебруе
Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы
Перад людам Божым адкрыў Пан вусны ягоныя *
і напоўніў яго духам мудрасьці і розуму, *
і апрануў яго ў вопратку хвалы.
Як жа добра вызнаваць Госпада *
і сьпяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы!
Раніцай абвяшчаць Тваю міласэрнасьць, *
і праўду Тваю — уначы.
На дзесяціструнным, і на гусьлях, *
са сьпевам пад цытру.
Бо пацешыў Ты мяне, Госпадзе, Сваім стварэньнем, *
і я буду радавацца справам рук Тваіх.
Якія ж велічныя справы Твае, Госпадзе: *
надзвычай глыбокімі сталіся задумы Твае!
Неразумны чалавек не спазнае *
і бязглузды не зразумее гэтага.
Няхай грэшныя разрастуцца, як трава, †
і будуць квітнець усе тыя, што чыняць несправядлівасьць, *
аднак гэта будзе ім на згубу на векі вечныя;
Хвала Айцу і Сыну…
Справядлівы заквітнее, як пальма, *
вырасьце, быццам кедр на Лібане.
Як жа добра вызнаваць Госпада *
і сьпяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы!
Ты дарогу жыцьця мне пакажаш, *
паўната радасьці перад Табою, Госпадзе.
Захавай мяне, Божа, *
бо я на Цябе спадзяюся.
Сказаў я Госпаду: «Ты — Госпад мой, *
няма для мяне дабра без Цябе».
Госпад — доля спадчыны маёй і келіха майго: *
Ты той, Хто трымае лёс мой.
Межы мае выпалі ў месцах прыемных, *
і спадчына мая — выдатная для мяне.
Ставіў я Госпада перад вачамі маімі заўсёды; *
калі Ён праваруч мяне, нічога не баюся.
Дзеля таго ўзрадавалася сэрца маё і ўзьвесялілася душа мая; *
звыш таго, і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні.
Бо не пакінеш душы маёй у пекле *
ды не дасі сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне.
Хвала Айцу і Сыну…