Сьв. Мікалая, біскупа

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis

Introitus


Statuit ei Dominus

Гасподзь заключыў зь ім запавет супакою *

і зрабіў яго князем; *

каб яму належала годнасьць сьвятарства ў векі.

Псальм 119 (118)

  1. Спамяні, Госпадзе, Давіда, *
    і ўсе ягоныя пакуты:

    як ён прысягаў Госпаду, *
    даваў зарок Моцнаму Якава;

  2. «не ўвайду ў палатку дома майго, *
    ня ўзыду на ложак мой;

    ня дам сну вачам маім *
    і павекам маім дрымоты,

    пакуль не знайду месца Госпаду, *
    жытлішча Моцнаму Якава».

  3. Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, *
    Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.

    Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, *
    і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Veritas mea

Праўда Мая і ласка Мая зь ім; *

І Маім імем узвысіцца рог ягоны.

Псальм 89 (88)

  1. Калісьці казаў Ты ва ўяве *
    сьвятому Твайму і сказаў:

    «Я дапамог мужнаму, *
    узьнёс абранца з народу.

  2. Я здабыў Давіда, раба Майго, *
    сьвятым алеем Маім памазаў яго.

    Рука Мая будзе зь ім, *
    і мышца Мая ўмацуе яго.

  3. Вораг не пераможа яго, *
    і сын беззаконьня ня ўцісьне яго.

    Скрышу перад ім ворагаў ягоных, *
    і паб’ю ненавісьнікаў ягоных.

  4. Хвала Айцу і Сыну…