Сьв. Станіслава ад Ісуса і Марыі Папчынскага, прэзьбітэра

Сёньня Царква цэлебруе

Госпада нашага Ісуса Хрыста, Цара Сусьвету

Introitus


Benedictus vir

Благаслаўлёны чалавек, які спадзяецца на Пана, *

і надзея якога — Пан. *

Ён будзе як дрэва, пасаджанае над вадою, *

што пускае карэньне сваё над патокам і калі настане сьпёка, яно не баіцца.

Псальм 119 (118)

  1. Дабрашчасныя — беззаганныя ў дарозе, *
    што ходзяць у законе Гасподнім.

    Дабрашчасныя — хто прымае сьведчаньні Ягоныя, *
    хто ўсім сэрцам шукае Яго!

    Яны крыўды ня чыняць, *
    ходзяць шляхамі Ягонымі.

  2. Куды пайду ад Духа Твайго, *
    ад аблічча Твайго куды ўцяку?

    Ці на неба ўзыду — Ты там; *
    ці сыду ў апраметную — і там Ты.

  3. Дабраславёны Ты, Госпадзе! *
    навучы мяне пастановам Тваім.

    Вуснамі маімі абвяшчаў я *
    ўсе суды Тваіх вуснаў.

  4. На шляху Тваіх сьведчаньняў я радуюся, *
    як у кожным багацьці.

    Пра запаведзі Твае разважаю, *
    і гляджу на шляхі Твае.

  5. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Bonum est confiteri

Як жа добра вызнаваць Госпада *

і сьпяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы.

Псальм 92 (91)

  1. Якія ж велічныя справы Твае, Госпадзе: *
    надзвычай глыбокімі сталіся задумы Твае!

  2. Неразумны чалавек не спазнае *
    і бязглузды не зразумее гэтага.

  3. Няхай грэшныя разрастуцца, як трава,
    і будуць квітнець усе тыя, што чыняць несправядлівасьць, *
    аднак гэта будзе ім на згубу на векі вечныя;

  4. а Ты, Госпадзе, *
    вечна Найвышэйшы.

  5. Бо вось, непрыяцелі Твае, Госпадзе,
    бо вось, непрыяцелі Твае загінуць *
    і расьцярушацца ўсе, што чыняць несправядлівасьць.

Communio


Sicut dilexit me Pater

Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. *

Заставайцеся ў Маёй любові.

Ян 15: 10

  1. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, *
    застанецеся ў любові Маёй,

  2. як і Я захаваў запаведзі Айца Майго *
    і застаюся ў Ягонай любові.

  3. Хвала Айцу і Сыну…