Сьвв. Тымафея і Тыта, біскупаў

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis

Communio


Amen dico vobis Quod uni

Сапраўды кажу вам: *

тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі *

Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, *

прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. *

Псальм 73 (72)

  1. Хваліць буду Цябе, Божа мой, Цару мой, *
    і дабраслаўляць імя Тваё векі вечныя.

  2. Я буду разважаць пра высокую славу велічы Тваёй*
    і пра дзівосныя дзеі Твае.

  3. Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, *
    і я буду абвяшчаць веліч Тваю.

  4. Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, *
    і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае;

  5. хай прапаведуюць славу царства Твайго *
    і распавядаюць пра магутнасьць Тваю,

  6. каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю *
    і пра слаўную веліч царства Твайго.

  7. Царства Тваё — царства ўсіх вякоў, *
    і валадарства Тваё — ва ўсе роды.

  8. Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, *
    і Ты даеш ім ежу сваім часам;

  9. адкрываеш руку Тваю *
    і корміш усіх жывых па добрай волі.

  10. Хвала Айцу і Сыну…