Сёньня Царква цэлебруе
Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы
Да Цябе узьнімаю я душу маю. *
Божа мой, на Цябе спадзяюся, няхай ня буду асаромлены. *
Няхай не насьміхаюцца нада мною ворагі мае. *
Бо ня будуць асаромленыя ўсе, хто на Цябе спадзяецца. *
Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, *
наставі мяне на сьцежкі Твае.
Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, †
бо Ты Бог ратунку майго; *
на Цябе спадзяюся кожны дзень.
Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, †
і міласэрнасьць Тваю, *
бо спрадвеку яны.
Грахоў маладосьці маёй *
і злачынстваў маіх не ўспамінай;
з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, *
дзеля даброці Тваёй!
Хвала Айцу і Сыну…
Да Цябе, Пане, узьнімаю я душу маю. *
Божа мой, на Цябе спадзяюся, няхай ня буду асаромлены. *
Няхай не насьміхаюцца нада мною ворагі мае. *
Бо ня будуць асаромленыя ўсе, хто на Цябе спадзяецца. *
Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, †
бо Ты Бог ратунку майго; *
на Цябе спадзяюся кожны дзень.
Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, †
і міласэрнасьць Тваю, *
бо спрадвеку яны.
Добры і справядлівы Гасподзь; *
таму настаўляе грэшных на шлях,
вядзе пакорлівых да праўды, *
і навучае ціхмяных шляхам Сваім.
Хвала Айцу і Сыну…
Пан адорыць нас шчасьцем, *
а зямля наша дасьць свой плён.
Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, *
вярнуў палон Якаваў;
беззаконьне народу Твайго дараваў, *
усе грахі ягоныя пакрыў,
гнеў Твой увесь суняў, *
усе грахі ягоныя пакрыў,
Узнаві нас, Божа ратунку нашага, *
і спыні абуранасьць Тваю намі.
Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, *
каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.
Вернасьць і мілата сустрэнуцца, *
справядлівасьць і мір пацалуюцца;
зь зямлі вернасьць вырасьце, *
а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;
і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, *
і ўродзіць зямля наша плод свой;
прад Ім справядлівасьць пойдзе, *
і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.
Хвала Айцу і Сыну…