III Нядзеля Адвэнту

Сёньня Царква цэлебруе

Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы

Introitus


Gaudete in Domino

Радуйцеся заўсёды ў Пану;*

Яшчэ раз кажу: радуйцеся, Пан блізка.

Псальм 85 (84)

  1. Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, *
    вярнуў палон Якаваў;

    беззаконьне народу Твайго дараваў, *
    усе грахі ягоныя пакрыў,

    гнеў Твой увесь суняў, *
    адвярнуў лютасьць гневу Твайго.

  2. Узнаві нас, Божа ратунку нашага, *
    і спыні абуранасьць Тваю намі.

    Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, *
    і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?

    Няўжо зноў не ажывіш нас, *
    каб народ Твой зарадаваўся Табе?

  3. Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, *
    і даруй нам выратаваньне Тваё.

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Benedixisti, Domine

Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, *

вярнуў палон Якаваў; *

усе грахі ягоныя пакрыў,

Псальм 85 (84)

  1. Беззаконьне народу Твайго дараваў, *
    усе грахі ягоныя пакрыў,

    гнеў Твой увесь суняў, *
    адвярнуў лютасьць гневу Твайго.

  2. Узнаві нас, Божа ратунку нашага, *
    і спыні абуранасьць Тваю намі.

    Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, *
    і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?

  3. Няўжо зноў не ажывіш нас, *
    каб народ Твой зарадаваўся Табе?

    Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, *
    і даруй нам выратаваньне Тваё.

  4. Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог.
    Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; *
    і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.

    Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, *
    каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі

  5. Хвала Айцу і Сыну…

Communio


Dicite: Pusillanimes

Скажыце маладушным *

Будзьце адважнымі! Ня бойцеся! *

Вось Бог наш прыйдзе і збавіць нас.

Іс 35: 1-3, 5-7

  1. Разьвесяліцца пустыня і сухая зямля, *
    і зарадуецца краіна ненаселеная і расквітнее як нарцыс;

  2. цудоўна будзе цьвісьці і радавацца, *
    будзе ўрачысьціцца і сьвяткаваць;

  3. слава Лівана дасца ёй, *
    хараство Карміла і Сарона;

  4. яны ўбачаць славу Госпада, *
    веліч Бога нашага.

  5. Умацуйце аслабелыя рукі, *
    і ўцьвердзіце калені дрыготкія;

  6. Тады адамкнуцца вочы сьляпых, *
    і вушы глухіх расчыняцца.

  7. Тады кульгавы падхопіцца, як алень, *
    і язык нямка засьпявае;

  8. бо праб’юцца воды ў пустыні *
    і ў стэпе патокі.

  9. І ператворыцца прывід водаў у возера, *
    і спрагненая зямля — у крыніцы водаў;

  10. у жытлішчы шакалаў, дзе яны спачываюць, *
    будзе месца пад трысьнёг і чарот.

  11. Хвала Айцу і Сыну…