Сёньня Царква цэлебруе
Госпада нашага Ісуса Хрыста, Цара Сусьвету
Нябёсы, дайце росы нам, *
а хмары справядлівасьць. *
Няхай адкрыецца зямля.*
і народзіць Збаўцу.
Нябёсы прапаведуюць славу Божую, *
і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
Дзень дню перадае слова, *
і ноч ночы адмыкае веды.
Няма мовы, і няма гаворкі, *
дзе ня чуўся б іхні голас.
Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, *
і па край сьвету словы іхнія.
Ён паставіў у іх жытло сонцу, †
і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, *
радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон:
ад краю нябёсаў зыход ягоны, †
і шэсьце ягонае да краю іхняга, *
і нічога не схавана ад ягонае цяплыні.
Хвала Айцу і Сыну…
Вітай, Марыя, поўная ласкі, *
Пан з табою, *
благаслаўлёная ты між жанчынамі*
і благаслаўлёны плод улоньня Твайго.
І сказала Марыя анёлу: *
«Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?»
Анёл сказаў Ёй у адказ: †
«Дух Святы сыдзе на Цябе, *
і моц Найвышэйшага
ахіне Цябе.
Таму і Святое, што народзіцца, *
будзе названа Сынам Божым.
Вось і Альжбета, сваячка твая, *
і яна зачала сына ў старасці сваёй;
і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай,*
бо для Бога няма нічога немагчымага».
Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. *
Няхай мне станецца
паводле твайго слова».
Хвала Айцу і Сыну…
Вось Дзева зачне і народзіць Сына, *
і дасьць Яму імя Эммануэль.
Нябёсы прапаведуюць славу Божую, *
і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
Дзень дню перадае слова, *
і ноч ночы адмыкае веды.
Няма мовы, і няма гаворкі, *
дзе ня чуўся б іхні голас.
Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, *
і па край сьвету словы іхнія.
Ён паставіў у іх жытло сонцу, †
і яно выходзіць, *
як малады са шлюбных харомаў сваіх,
радуецца, быццам волат, *
прабегчы дарогу-прагон:
ад краю нябёсаў зыход ягоны, †
і шэсьце ягонае да краю іхняга, *
і нічога не схавана ад ягонае цяплыні.
Хвала Айцу і Сыну…