Сёньня Царква цэлебруе
Госпада нашага Ісуса Хрыста, Цара Сусьвету
Мілуеш усё, што ёсць, Госпадзе, і нічога не ненавідзіш з таго, што стварыў; *
прабачаеш грахі людзям дзеля раскаяння*
і шкадуеш іх: *
бо Ты Госпад Бог наш.
Зьлітуйся нада мною, Божа, зьлітуйся нада мной, *
бо ў Цябе шукае абароны душа мая.
У засені крылаў Тваіх буду шукаць прытулку, *
пакуль не міне нядоля.
Клічу Бога Найвышэйшага, *
Бога, Які спагадае мне.
Ён сашле зь неба і вызваліць мяне, *
Ён аддасьць на ганьбу тых, што тапталі мяне.
Сашле Бог міласэрнасьць Сваю *
і праўду Сваю.
Душа мая ляжыць сярод ільвятаў, *
што зжыраюць сыноў чалавечых.
Зубы іх — зброя і стрэлы, *
а язык іх — востры меч.
Хвала Айцу і Сыну…
Заменім вопратку нашую на попел і вярэту; *
будзем пасьціцца і плакаць перад Госпадам; *
бо Бог наш шматміласэрны, каб дараваць грахі нашыя.
Паміж бабінцам і ахвярнікам хай плачуць сьвятары і лявіты, службіты Гасподнія, і кажуць: *
Пашкадуй, Госпадзе, пашкадуй народ Свой; *
і не расьсейвай вуснаў тых, што клічуць да Цябе, Госпадзе.
Няхай жа выправім тое, у чым зграшылі зь няведаньня;
Каб не насьціг раптоўна нас дзень сьмерці;
Шукаем месца пакаяньня, але ня можам знайсьці.*
Выслухай, Госпадзе, і зьлітуйся, бо зграшылі мы перад Табой.℣.
Памажы нам, Божа, Збаўца наш, дзеля славы імя Твайго, Госпадзе, вызвалі нас*
Выслухай...
Хвала Айцу і Сыну і Духу Сьвятому.*
Выслухай...