Чацьвер Сьвятога Тыдня

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis

Communio


Hoc corpus

Гэта Цела, якое за вас будзе выдана. Гэта ёсць келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй, кажа Госпад. *
Кожны раз, калі Яго будзеце спажываць, чыніце гэта на Маю памяць.

Псальм 23 (22)

  1. Госпад ёсьць Пастыр мой,
    ні ў чым ня буду мець нястачы! *
    На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне,

  2. да водаў спакойных накіроўвае мяне. *
    Ён аднаўляе душу маю,

  3. на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне *
    дзеля імя Свайго.

  4. Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, *
    ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною,

  5. кій Твой і падпора Твая, *
    яны пацяшаюць мяне.

  6. Ты накрываеш перад абліччам маім стол *
    насуперак тым, якія ўціскаюць мяне;

  7. галаву маю Ты памазаў алеем, *
    і келіх мой да верху наліты.

  8. Хвала Айцу і Сыну…