Богаяўленьня — Імша ўдзень

Сёньня Царква цэлебруе

Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы

Introitus


Ecce advenit

Вось прыйшоў Госпад і Цар *

і ў руцэ Яго ўлада *

і моц і панаваньне.

Псальм 72 (71)

  1. Божа! даруй цару Твой суд *
    і сыну цара Тваю праўду,

    няхай судзіць людзей Тваіх справядліва *
    і ўбогіх Тваіх на судзе;

  2. Цары Тарсіса і выспаў *
    даніну яму паднясуць;

    цары Аравіі і Савы *
    дары паднясуць;

    і паклоняцца яму ўсе цары; *
    усе народы будуць служыць яму;

  3. бо вызваліць ён убогага, што галосіць, *
    і прыгнечанага, што дапамогі ня мае,

    умілажаліцца з гаротніка ўбогага, *
    і душы гаротнікаў уратуе;

    ад хітрыны і гвалту вызваліць душы іхнія, *
    і каштоўнаю будзе кроў перад вачыма ягонымі;

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Reges Tharsis

Цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; *

цары Аравіі і Савы дары паднясуць; *

і паклоняцца яму ўсе цары; *

усе народы будуць служыць яму;

Псальм 72 (71)

  1. Божа! даруй цару Твой суд *
    і сыну цара Тваю праўду,

  2. няхай судзіць людзей Тваіх справядліва *
    і ўбогіх Тваіх на судзе;

  3. няхай прынясуць горы мір людзям *
    і пагоркі праўду;

  4. няхай судзіць убогіх народу,
    няхай выратуе сыноў убогага, *
    і суйме прыгнятальніка,

  5. і будуць баяцца Цябе,
    пакуль будуць сонца і месяц, *
    у роды родаў.

Communio


Vidimus stellam

Мы бачылі зорку Ягоную на Ўсходзе *

і прыйшлі з дарамі пакланіцца Госпаду.

Псальм 72 (71)

  1. Божа! даруй цару Твой суд *
    і сыну цара Тваю праўду,

  2. няхай судзіць людзей Тваіх справядліва *
    і ўбогіх Тваіх на судзе;

  3. няхай прынясуць горы мір людзям *
    і пагоркі праўду.

  4. У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, *
    і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц:

  5. ён будзе валадарыць ад мора да мора *
    і ад ракі да краёў зямлі;

  6. цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; *
    цары Аравіі і Савы дары паднясуць;

  7. і паклоняцца яму ўсе цары; *
    усе народы будуць служыць яму;

  8. бо вызваліць ён убогага, што галосіць, *
    і прыгнечанага, што дапамогі ня мае,

  9. будзе імя ягонае дабраславёнае навечна; *
    пакуль сонца жыве, будзе перадавацца імя ягонае;

  10. і дабраславяцца ў ім усе плямёны зямныя, *
    усе народы будуць злагоджваць яго.

  11. Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, *
    адзіны, Хто творыць цуды,

  12. Хвала Айцу і Сыну…