Нараджэньня Госпада — Імша ўдзень

Сёньня Царква цэлебруе

Панядзелак, XXXIV тыдзень году

Сьв. Кацярыны Александрыйскай, дзевы і мучаніцы

Introitus


Puer natus est nobis

Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам, *

і ўлада спачыла на плячах Яго, *

і дадуць імя Яму: Бог Моцны.

Псальм 98 (97)

  1. Сьпявайце Госпаду новую песьню, *
    бо ўчыніў Ён цуды.

    Паратунак у правіцы Яго *
    і ў руцэ сьвятой Яго.

  2. Госпад абвясьціў Сваё збаўленьне, *
    на віду паганаў аб’явіў Ён Сваю справядлівасьць.

    Успомніў Ён пра міласэрнасць Сваю *
    і пра праўду Сваю для дома Ізраэля.

  3. Убачаць усе канцы сьвету *
    збаўленьне Бога нашага.

    Услаўляй гучна Бога, уся зямля, *
    выбягайце, радуйцеся і грайце псальмы.

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Tui sunt cæli

Твае нябёсы і Твая зямля, Ты заснаваў сусвет і ўсё, што яго напаўняе. *

Падмурак пасада Твайго — справядлівасць і закон.

Пс 19 (18)

  1. Бог, годны ўшанавання на нарадзе святых, *
    вялікі і жахлівы Ён над усімі, хто навокал Яго.

    Госпадзе, Божа магуццяў, хто падобны да Цябе? *
    Магутны Ты, Госпадзе, і праўда Твая — навокал Цябе.

  2. Ты валодаеш гордым морам, *
    Ты суцішваеш узбураныя хвалі яго.

    Ты стаптаў прабітага Рагаба, *
    рукою магутнай Тваёю разагнаў непрыяцеляў Тваіх.

  3. Шчасны той народ, што ведае кліч радасці. *
    Ходзяць яны, Госпадзе, у святле аблічча Твайго.

    І з імя Твайго будуць радавацца цэлы дзень, *
    і справядлівасцю Тваёй будуць узвышаны.

  4. Бо Ты — аздоба магуцця іх; *
    і ў спагаднасці Тваёй узвысіцца рог наш.

    Бо Госпад — шчыт наш, *
    і ад святога Ізраэля — Валадар наш.

  5. Хвала Айцу і Сыну…

Communio


Viderunt omnes

Убачылі ўсе межы зямлі *

збаўленьне Бога нашага.

Псальм 98 (97)

  1. Сьпявайце Госпаду новую песьню, *
    бо ўчыніў Ён цуды.

    Паратунак у правіцы Яго *
    і ў руцэ сьвятой Яго.

  2. Госпад абвясьціў Сваё збаўленьне, *
    на віду паганаў аб’явіў Ён Сваю справядлівасьць.

    Успомніў Ён пра міласэрнасць Сваю *
    і пра праўду Сваю для дома Ізраэля.

  3. Убачаць усе канцы сьвету *
    збаўленьне Бога нашага.

    Услаўляй гучна Бога, уся зямля, *
    выбягайце, радуйцеся і грайце псальмы.

  4. Грайце Госпаду на цытры, *
    на цытры і з гукамі псальма.

    На срэбных трубах і пад гукі рога
    спявайце гучна славу *
    перад абліччам Госпада Валадара.

  5. Хай шуміць мора і ўсё, што яго запаўняе, *
    увесь сусвет і тыя, што ў ім пражываюць.

    Хай рэкі плешчуць у далоні *
    і разам радуюцца горы

    перад Госпадам, бо прыходзіць Ён судзіць зямлю.
    Ён будзе судзіць сусвет па справядлівасці *
    і народы — па праўдзе.

  6. Хвала Айцу і Сыну…