Сёньня Царква цэлебруе
Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы
Гасподзь сказаў мне: Ты Сын Мой, *
Я сёньня спарадзіў Цябе.
Навошта бунтуюць народы, *
і намышляюць плямёны марнае?
Паўстаюць зямныя цары, †
і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада *
і супраць Памазанца Ягонага:
Прасі ў Мяне, †
і дам народы ў спадчыну Табе, *
і ўладаньні Твае — аж па край зямлі!
Ты паб’еш іх жалезным жазлом, *
патаўчэш іх, як посуд ганчарны».
Дык вось — урымсьціцеся, цары; *
навучэцеся, судзьдзі зямныя,
служэце Госпаду богабаязна, *
і радуйцеся з трымценьнем.
Хвала Айцу і Сыну…
У бляску сьвятасьці, *
З улоньня перад сьвітаньнем Я нарадзіў Цябе.
Сказаў Госпад Госпаду майму: *
Сядзь праваруч Мяне,
аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх *
пад ногі Твае.