I Нядзеля Адвэнту

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis

Introitus


Ad te, Domine, levavi

Да Цябе узьнімаю я душу маю. *

Божа мой, на Цябе спадзяюся, няхай ня буду асаромлены. *

Няхай не насьміхаюцца нада мною ворагі мае. *

Бо ня будуць асаромленыя ўсе, хто на Цябе спадзяецца. *

Псальм 25 (24)

  1. Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, *
    наставі мяне на сьцежкі Твае.

    Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне,
    бо Ты Бог ратунку майго; *
    на Цябе спадзяюся кожны дзень.

  2. Успомні шчадроты Твае, Госпадзе,
    і міласэрнасьць Тваю, *
    бо спрадвеку яны.

  3. Грахоў маладосьці маёй *
    і злачынстваў маіх не ўспамінай;

    з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, *
    дзеля даброці Тваёй!

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Ad te levavi

Да Цябе, Пане, узьнімаю я душу маю. *

Божа мой, на Цябе спадзяюся, няхай ня буду асаромлены. *

Няхай не насьміхаюцца нада мною ворагі мае. *

Бо ня будуць асаромленыя ўсе, хто на Цябе спадзяецца. *

Псальм 25 (24)

  1. Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне,
    бо Ты Бог ратунку майго; *
    на Цябе спадзяюся кожны дзень.

  2. Успомні шчадроты Твае, Госпадзе,
    і міласэрнасьць Тваю, *
    бо спрадвеку яны.

  3. Добры і справядлівы Гасподзь; *
    таму настаўляе грэшных на шлях,

    вядзе пакорлівых да праўды, *
    і навучае ціхмяных шляхам Сваім.

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Communio


Dominus dabit benignitatem

Пан адорыць нас шчасьцем, *

а зямля наша дасьць свой плён.

Псальм 85 (84)

  1. Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, *
    вярнуў палон Якаваў;

  2. беззаконьне народу Твайго дараваў, *
    усе грахі ягоныя пакрыў,

  3. гнеў Твой увесь суняў, *
    усе грахі ягоныя пакрыў,

  4. Узнаві нас, Божа ратунку нашага, *
    і спыні абуранасьць Тваю намі.

  5. Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, *
    каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.

  6. Вернасьць і мілата сустрэнуцца, *
    справядлівасьць і мір пацалуюцца;

  7. зь зямлі вернасьць вырасьце, *
    а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;

  8. і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, *
    і ўродзіць зямля наша плод свой;

  9. прад Ім справядлівасьць пойдзе, *
    і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.

  10. Хвала Айцу і Сыну…