II Нядзеля Адвэнту

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis

Introitus


Populus Zion

Люд Сыёну, вось Пан прыйдзе, каб збавіць народы, *

і пачуеце велічны голас Яго, *

і ўзрадуецца сэрца вашае.

Псальм 25 (24)

  1. Пастыр Ізраілеў! паслухай; *
    Ты, што водзіш, як авечак, Язэпа,

    і сядзіш на хэрувімах, акажы Сябе.
    Перад Яфрэмам і Веньямінам і Манасіем *
    абудзі сілу Тваю і прыйдзі выратаваць нас.

  2. Божа! навярні нас; *
    няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!

  3. Госпадзе, Божа сіл! *
    дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго?

    Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, *
    і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,

    паклаў нас супярэчкаю нашым суседзям, *
    і ворагі нашыя зьдзекуюцца.

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Deus, tu convertens

Няўжо Ты зноў нас не ажывіш, *

каб Твой народ усцешыўся Табою? *

Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць *

і дай нам сваё збаўленне.

Псальм 85 (84)

  1. Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, *
    вярнуў палон Якаваў;

    беззаконьне народу Твайго дараваў, *
    усе грахі ягоныя пакрыў,

    гнеў Твой увесь суняў, *
    усе грахі ягоныя пакрыў,

  2. Узнаві нас, Божа ратунку нашага, *
    і спыні абуранасьць Тваю намі.

    Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, *
    і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?

  3. Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог.
    Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; *
    і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.

    Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, *
    каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.

  4. Вернасьць і мілата сустрэнуцца, *
    справядлівасьць і мір пацалуюцца;

    зь зямлі вернасьць вырасьце, *
    а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;

  5. і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, *
    і ўродзіць зямля наша плод свой;

    прад Ім справядлівасьць пойдзе, *
    і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.

  6. Хвала Айцу і Сыну…

Communio


Ierusalem, surge

Узьніміся, о, Ерузалеме, і стань на вышыні *

і ўбач радасьць, якая прыходзіць да цябе ад твайго Бога.

Псальм 85 (84)

  1. Хвалі, Ерусаліме, Госпада; *
    хвалі, Сіёне, Бога твайго,

  2. бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, *
    дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;

  3. сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; *
    тлушчам пшаніцы корміць цябе,

  4. пасылае слова Сваё на зямлю; *
    хутка цячэ слова Ягонае,

  5. дае сьнег, як хвалю; *
    сыпле іней, як попел;

  6. кідае град Свой кавалкамі; *
    перад марозам Ягоным хто выстаіць?

  7. Пашле слова Сваё, і ўсё растае; *
    падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.

  8. Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, *
    пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.

  9. Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, *
    і судоў Ягоных яны ня ведаюць

  10. Хвала Айцу і Сыну…