IV Нядзеля Адвэнту

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis

Introitus


Rorate Cæli

Нябёсы, дайце росы нам, *

а хмары справядлівасьць. *

Няхай адкрыецца зямля.*

і народзіць Збаўцу.

Псальм 19 (18)

  1. Нябёсы прапаведуюць славу Божую, *
    і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.

    Дзень дню перадае слова, *
    і ноч ночы адмыкае веды.

  2. Няма мовы, і няма гаворкі, *
    дзе ня чуўся б іхні голас.

    Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, *
    і па край сьвету словы іхнія.

  3. Ён паставіў у іх жытло сонцу,
    і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, *
    радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон:

    ад краю нябёсаў зыход ягоны,
    і шэсьце ягонае да краю іхняга, *
    і нічога не схавана ад ягонае цяплыні.

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Ave Maria ... et benedictus

Вітай, Марыя, поўная ласкі, *

Пан з табою, *

благаслаўлёная ты між жанчынамі*

і благаслаўлёны плод улоньня Твайго.

Лк 1: 34-3

  1. І сказала Марыя анёлу: *
    «Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?»

  2. Анёл сказаў Ёй у адказ:
    «Дух Святы сыдзе на Цябе, *
    і моц Найвышэйшага ахіне Цябе.

    Таму і Святое, што народзіцца, *
    будзе названа Сынам Божым.

  3. Вось і Альжбета, сваячка твая, *
    і яна зачала сына ў старасці сваёй;

    і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай,*
    бо для Бога няма нічога немагчымага».

    Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. *
    Няхай мне станецца паводле твайго слова».

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Communio


Ecce virgo

Вось Дзева зачне і народзіць Сына, *

і дасьць Яму імя Эммануэль.

Пс 19 (18)

  1. Нябёсы прапаведуюць славу Божую, *
    і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.

  2. Дзень дню перадае слова, *
    і ноч ночы адмыкае веды.

  3. Няма мовы, і няма гаворкі, *
    дзе ня чуўся б іхні голас.

  4. Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, *
    і па край сьвету словы іхнія.

  5. Ён паставіў у іх жытло сонцу,
    і яно выходзіць, *
    як малады са шлюбных харомаў сваіх,

  6. радуецца, быццам волат, *
    прабегчы дарогу-прагон:

  7. ад краю нябёсаў зыход ягоны,
    і шэсьце ягонае да краю іхняга, *
    і нічога не схавана ад ягонае цяплыні.

  8. Хвала Айцу і Сыну…