Сёньня Царква цэлебруе
Серада, XXVIII тыдзень году
Сьв. Ядзьвігі, законьніцы
S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis
Блізка Ты, Госпадзе, і ўсе загады Твае — праўда. *
Ад пачатку даведаўся я пра сьведчаньні Твае, што заснаваў Ты іх навечна.
Дабрашчасныя — беззаганныя ў дарозе, *
што ходзяць у законе Гасподнім.
Дабрашчасныя — хто прымае сьведчаньні Ягоныя, *
хто ўсім сэрцам шукае Яго!
Яны крыўды ня чыняць, *
ходзяць шляхамі Ягонымі.
Куды пайду ад Духа Твайго, *
ад аблічча Твайго куды ўцяку?
Ці на неба ўзыду — Ты там; *
ці сыду ў апраметную — і там Ты.
Дабраславёны Ты, Госпадзе! *
навучы мяне пастановам Тваім.
Вуснамі маімі абвяшчаў я *
ўсе суды Тваіх вуснаў.
На шляху Тваіх сьведчаньняў я радуюся, *
як у кожным багацьці.
Пра запаведзі Твае разважаю, *
і гляджу на шляхі Твае.
Хвала Айцу і Сыну…
Вось Госпад прыйдзе, і ўсе сьвятыя Яго зь Ім. *
І будзе ў той дзень сьвятло вялікае.
Бог над багамі, Гасподзь, прамовіў, *
і заклікае зямлю, ад усходу сонца да захаду.
Зь Сіёна, які ёсьць карона красы, *
зьяўляецца Бог,
ідзе Бог наш — і не маўчыць: †
перад ім вагонь пажыральны, *
а вакол Яго моцная бура.
Ён заклікае нябёсы згары, *
і зямлю — народ Свой судзіць:
«зьбярэце Мне пабожных Маіх, *
што пры ахвяры склалі са мной запавет».
І абвесьцяць нябёсы праўду Ягоную; *
бо судзьдзя гэты — Бог.
Хвала Айцу і Сыну…