Сёньня Царква цэлебруе
Серада, XXVIII тыдзень году
Сьв. Ядзьвігі, законьніцы
S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis
Прыйдзі, і ўбачым Аблічча Тваё, Госпадзе, што сядзіш на хэрувімах: *
і ўратуемся.
Пастыр Ізраілеў! паслухай; *
Ты, што водзіш, як авечак, Язэпа,
і сядзіш на хэрувімах, акажы Сябе. †
Перад Яфрэмам і Веньямінам і Манасіем *
абудзі сілу Тваю і прыйдзі выратаваць нас.
Госпадзе, Божа сіл! *
дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго?
Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, *
і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,
паклаў нас супярэчкаю нашым суседзям, *
і ворагі нашыя зьдзекуюцца.
Хвала Айцу і Сыну…
Радуецца, як волат, калі прабег сьцяжыну сваю. *
Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю ягонага.
Нябёсы прапаведуюць славу Божую, *
і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
Дзень дню перадае слова, *
і ноч ночы адмыкае веды.
Няма мовы, і няма гаворкі, *
дзе ня чуўся б іхні голас.
Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, *
і па край сьвету словы іхнія.
Ён паставіў у іх жытло сонцу, †
і яно выходзіць, *
як малады са шлюбных харомаў сваіх.
Хвала Айцу і Сыну…