Хросту Гасподняга

Сёньня Царква цэлебруе

Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы

Introitus


Dilexisti

Узьлюбіў Ты справядлівасьць і ўзьненавідзеў беззаконьне, *

таму намасьціў цябе, Божа, Бог твой алеем радасьці больш за супольнікаў тваіх.

Псальм 45 (44)

  1. Вымавіла сэрца маё добрае слова,
    распавядаю я пра творы мае цару; *
    язык мой — пяро пісара, які спрытна піша.

  2. Прыгажэйшы ты выглядам між сыноў людзкіх,
    разьлілася ласка на тваіх вуснах, *
    таму дабраславіў цябе Бог павечна.

  3. Прыперажы меч твой да паясьніцы тваёй, о наймагутнейшы, — *
    гонар твой і красу!

    У красе тваёй выйдзі наперад,
    узыдзі на калясьніцу дзеля праўды, літасьцівасьці і справядлівасьці, *
    і хай кіруе табою мужная твая правіца,

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Benedictus qui venit

Дабраславёны, хто прыходзіць у імя Госпада. *

Дабраслаўляем вас з дому Госпада. *

Бог — Госпад, і Ён асьвятліў нас.

Псальм 118 (117)

  1. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, *
    бо вечная міласэрнасьць Яго.

  2. У бядзе я зьвярнуўся да Госпада, *
    і выслухаў мяне Госпад, Які выводзіць на прастору.

  3. Госпад — Успаможца мой; не збаюся, *
    бо што зробіць мне чалавек?

  4. Госпад са мною, *
    і я з пагардаю зірну на непрыяцеляў маіх.

Communio


Omnes qui in Christo baptizati estis

Усе вы, што ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся, альлелюя.

Псальм 29 (28)

  1. Прыносьце Госпаду, сыны Божыя, *
    прыносьце Госпаду хвалу і магутнасьць.

  2. Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго, *
    услаўляйце Госпада ў сьвятым зьзяньні.

  3. Голас Госпада над водамі,
    загрымеў Бог велічы: *
    Госпад над бязьмежнымі водамі.

  4. Голас Госпада магутны! *
    Голас Госпада велічны.

  5. Голас Госпада, Які ламае кедры; *
    і паламае Госпад кедры Лібана,

  6. Голас Госпада, Які выкрасае агністае полымя.
    Голас Госпада, Які трасе пустыню, *
    і патрасе Госпад пустыню Кадэс.

  7. Госпад трывае па-над патопам, *
    і будзе сядзець Госпад як Валадар вечна.

  8. Госпад дасьць сілу Свайму народу, *
    Госпад дасьць дабраславеньне народу Свайму ў супакоі.

  9. Хвала Айцу і Сыну…