Сёньня Царква цэлебруе
Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы
Бог у доме Сваім сьвятым. *
Бог, які селіць аднадумцаў у доме. *
Ён дасьць сілу і моц Cвайму народу.
Паўстае Бог, і рассейваюцца непрыяцелі Яго; *
і ўцякаюць ад аблічча Яго тыя, што ненавідзяць Яго.
Як рассейваецца дым, Ты рассееш іх; †
як плавіцца воск ад агню, *
так згінуць грэшнікі ад Бога.
Справядлівыя ж будуць весяліцца і радавацца перад Богам *
і адчуюць асалоду ў весялосці.
Спявайце Богу, спявайце псальм імю Яго; †
учыніце дарогу Таму, Які ўзносіцца над аблокамі: *
імя Яму — Госпад. Усклікайце радасна перад Ім;
Хвала Айцу і Сыну…
На Цябе, Госпадзе, спадзяюся; кажу: «Ты — мой Бог. *
У Тваіх руках — лёс мой».
Пралі сьвятло аблічча Твайго над слугою Тваім, *
збаў мяне ў міласэрнасьці Тваёй.
Госпадзе, ня дай сумецца мне, бо я клічу Цябе; *
хай асаромяцца бязбожнікі, хай яны ў пекла сыдуць.
Хай занямеюць вусны ілжывыя, †
якія нягодныя рэчы гавораць з пыхаю і пагардай *
супраць справядлівага.
Хвала Айцу і Сыну…
Дзіця, чаму Ты зрaбiў нaм тaк? *
Вoсь бацька Твoй i я балюча перажывалі, шукaючы Цябе». *
Чaгo ж вышукaлі Мяне? *
Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?
Госпад — светач мой і збаўленне маё —, *
каго я буду баяцца?
Аднаго толькі папрасіў я ў Госпада, †
да гэтага буду імкнуцца, *
каб пасяліцца ў доме Госпада на ўсе дні жыцця майго,
каб бачыць асалоду Госпадаву, *
каб наведваць святыню Яго.
Бо схавае Ён мяне ў ліхі дзень у палатцы Сваёй. †
Скрые Ён мяне ў патаемнасці шатра Свайго, *
на скале Ён узвысіў мяне.
Пра Цябе прамовіла сэрца маё: †
«Вышуквайце аблічча Маё!» *
Аблічча тваё, Госпадзе, буду вышукваць.
Веру, што пабачу даброты Госпада *
ў зямлі жывых.
Хвала Айцу і Сыну…