Папялец

Сёньня Царква цэлебруе

Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы

Introitus


Misereris omnium

Мілуеш усё, што ёсць, Госпадзе, і нічога не ненавідзіш з таго, што стварыў; *
прабачаеш грахі людзям дзеля раскаяння*
і шкадуеш іх: *
бо Ты Госпад Бог наш.

Псальм 57 (56)

  1. Зьлітуйся нада мною, Божа, зьлітуйся нада мной, *
    бо ў Цябе шукае абароны душа мая.
    У засені крылаў Тваіх буду шукаць прытулку, *
    пакуль не міне нядоля.

  2. Клічу Бога Найвышэйшага, *
    Бога, Які спагадае мне.

  3. Ён сашле зь неба і вызваліць мяне, *
    Ён аддасьць на ганьбу тых, што тапталі мяне.
    Сашле Бог міласэрнасьць Сваю *
    і праўду Сваю.

  4. Душа мая ляжыць сярод ільвятаў, *
    што зжыраюць сыноў чалавечых.
    Зубы іх — зброя і стрэлы, *
    а язык іх — востры меч.

  5. Хвала Айцу і Сыну…

Antiphonum (Immutemur habitu)


Immutemur habitu

Заменім вопратку нашую на попел і вярэту; *

будзем пасьціцца і плакаць перад Госпадам; *

бо Бог наш шматміласэрны, каб дараваць грахі нашыя.

Antiphonum (Iuxta vestibulum)


Iuxta vestibulum

Паміж бабінцам і ахвярнікам хай плачуць сьвятары і лявіты, службіты Гасподнія, і кажуць: *

Пашкадуй, Госпадзе, пашкадуй народ Свой; *

і не расьсейвай вуснаў тых, што клічуць да Цябе, Госпадзе.

Responsorium (Emendemus in melius)


Emendemus in melius

Няхай жа выправім тое, у чым зграшылі зь няведаньня;
Каб не насьціг раптоўна нас дзень сьмерці;
Шукаем месца пакаяньня, але ня можам знайсьці.

* Выслухай, Госпадзе, і зьлітуйся, бо зграшылі мы перад Табой.

℣. Памажы нам, Божа, Збаўца наш, дзеля славы імя Твайго, Госпадзе, вызвалі нас

* Выслухай...

Хвала Айцу і Сыну і Духу Сьвятому.

* Выслухай...