II Нядзеля году

Сёньня Царква цэлебруе

Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы

Introitus


Omnis terra

Уся зямля паклоніцца Табе, Божа, і будзе выслаўляць Цябе, *

будзе выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы.

Псальм 66 (65)

  1. Усклікніце Богу, уся зямля. *
    Сьпявайце славу імю Ягонаму;

    гонар славе Ягонай, *
    хвала Яму.

  2. Скажэце Богу: *
    грозны Ты ў дзеях Тваіх!

    У вялікай сіле Тваёй *
    упакорацца Табе ворагі Твае.

  3. Прыйдзеце і гляньце на дзеі Бога, *
    грознага ў дзеях супроць сыноў чалавечых.

    Ён мора ў сушу ператварыў:
    раку перайшлі нагамі; *
    там радасьць была нам у Ім.

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Iubilate Deo universa terra

Усклікайце радасна да Бога, кожная зямля. *

Усклікайце радасна да Бога, кожная зямля. *

Псальм сьпявайце славе імя Яго, *

Прыйдзіце, паслухайце, што я распавяду, вы ўсе, што шануеце Бога, — што ўчыніў Ён для душы маёй.

Псальм 66 (65)

  1. Увайду я ў дом Твой з цэласпаленьнямі; *
    аддам Табе абяцаньні мае,

    якія прараклі вусны мае *
    і прамовіў язык мой у бядзе маёй.

  2. Тлустыя цэласпаленьні прынясу я Табе
    з ахвяраваннем бараноў, *
    прынясу Табе быкоў з казламі.

  3. Да Яго паклікаў я вуснамі маімі *
    і ўзьвялічыў языком маім.

Communio


Lætabimur in salutari

Будзем цешыцца з выратавання Твайго *

і ў імя Бога нашага ўздымем харугвы;

Псальм 20 (19)

  1. Хай выслухае цябе Госпад у дзень роспачы, *
    хай абароніць цябе імя Бога Якубава.

  2. Хай пашле табе ўспамогу ад сьвятыні *
    і з Сыёна хай зберажэ цябе.

  3. Хай прыгадае кожную тваю ахвяру, *
    і цэласпаленьне тваё хай успрыме шчодрым.

  4. Хай аддасьць табе паводле сэрца твайго *
    і кожную задуму тваю выканае.

  5. Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго:
    выслухаў яго зь неба Свайго сьвятога *
    сіламі выратаваньня правіцы Яго.

  6. Адныя — на калясьніцах, іншыя — на конях, *
    а мы імя Госпада нашага сталі клікаць.

  7. Хвала Айцу і Сыну…

Communio (Dom. anno B)


Dicit Andreas Simoni

Андрэй сказаў свайму брату Сымону: *

Мы знайшлі Мэсію, гэта значыць Хрыста.

Ян 15: 10

  1. Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; *
    хвала Яму няспынная ў вуснах маіх.

  2. Госпадам будзе хваліцца душа мая; *
    пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца.

  3. Вялічайце Госпада са мною, *
    і ўзносьма імя Ягонае разам.

  4. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне *
    і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне.

  5. Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, *
    і твары іхнія ня зьведаюць сораму.

  6. Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў *
    і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў.

  7. Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, *
    — і іх вызваляе.

  8. Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! *
    Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца!

  9. Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, *
    і пакорлівых духам — уратуе.

  10. Гасподзь вызваліць душу рабоў Сваіх, *
    і не загіне ніхто, хто на Яго спадзяецца.

  11. Хвала Айцу і Сыну…