Сёньня Царква цэлебруе
Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы
Пакланіцеся Богу, усе анёлы Ягоныя. *
Чуе гэты і весяліцца Сыён, і радуюцца дочкі Юдавы.
Госпад заваладарыў! Хай радуецца зямля, *
хай весяляцца шматлікія выспы
Аблокі і туман — навокал Яго; *
справядлівасьць і закон — гэта падмурак Яго пасаду.
Агонь ідзе перад Ім *
і паліць наўкола Яго непрыяцеляў.
Маланкі Яго асьвятляюць сусьвет: *
бачыць і трымціць зямля.
Горы, як воск, растапляюцца перад Госпадам, *
перад Госпадам сусьвету.
Нябёсы вяшчаюць справядлівасьць Яго, *
а ўсе народы бачаць Яго хвалу.
Хвала Айцу і Сыну…
На беразе Галілейскага мора Езус убачыў двух братоў — *
Пятра і Андрэя, і паклікаў іх. *
Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей.
Нябёсы прапаведуюць славу Божую, *
і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
Дзень дню перадае слова, *
і ноч ночы адмыкае веды.
Няма мовы, і няма гаворкі, *
дзе ня чуўся б іхні голас.
Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, *
і па край сьвету словы іхнія.
Ён паставіў у іх жытло сонцу, †
і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, *
радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон:
Хвала Айцу і Сыну…
Правіца Госпада стварае магутнасьць, правіца Госпада ўзвышае мяне. *
Не памру, але жыць буду і раскажу пра справы Госпада.
У бядзе я звярнуўся да Госпада, †
і выслухаў мяне Госпад, *
Які выводзіць на прастору.
Госпад — Успаможца мой; не збаюся, *
бо што зробіць мне чалавек?
Госпад са мною, *
і я з пагардаю зірну на непрыяцеляў маіх.
Лепш бегчы да Госпада, *
чым спадзявацца на чалавека.
Лепш бегчы да Госпада, *
чым давярацца князям.
Усе дзівіліся словам, *
якія выходзілі з вуснаў Бога.
Госпад заваладарыў! Хай радуецца зямля, *
хай весяляцца шматлікія выспы
Маланкі Яго асьвятляюць сусьвет: *
бачыць і трымціць зямля.
Горы, як воск, растапляюцца перад Госпадам, *
перад Госпадам сусьвету.
Нябёсы вяшчаюць справядлівасьць Яго, *
а ўсе народы бачаць Яго хвалу.
Хай пасаромяцца ўсе, што пакланяюцца ідалам †
і што выхваляюцца балванамі сваімі. *
Пакланіцеся Яму, усе анёлы Яго.
Чуе гэта і весяліцца Сыён, *
і радуюцца гарады Юды дзеля прысудаў Тваіх, Госпадзе.
Бо ты, Госпадзе, праслаўлены на ўвесь сьвет, *
надзвычайна ўзвышаесься Ты над усімі багамі.
Любіць Госпад тых, што ненавідзяць ліха; †
сьцеражэ Ён душы святых, — *
з рукі грэшніка вызваліць іх.
Цесьцеся, справядлівыя, у Госпадзе, *
і вызнавайце памяць святасьці Яго.
Хвала Айцу і Сыну…
Ідзіце і спажывайце тлустыя стравы ды піце мёд, *
ды пасылайце частку тым, якія не прыгатавалі сабе, *
бо сьвяты ёсьць гэты дзень для Госпада нашага; і не сумуйце, *
бо радасьць у Госпадзе — гэта сіла ваша.
Радуйцеся Богу, Успаможцу нашаму, *
гучна ўслаўляйце Бога Якубава.
Вазьміце псалтыр і дайце бубен, *
мілагучныя гусьлі з цытрай.
Бо ёсьць пастанова ў Ізраэлі, *
прыказаньне ў Бога Якубава.
Але Я — Госпад, Бог твой, †
Які вывеў цябе зь зямлі Эгіпецкай! *
Адкрый вусны свае, і Я напоўню іх.
О, каб народ Мой Мяне паслухаў, *
каб Ізраэль хадзіў па Маіх дарогах!
І карміў бы Я іх адборнай пшаніцай *
і насычаў бы іх мёдам са скалы.
Хвала Айцу і Сыну…
Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей. *
Яны ж адразу, пакінуўшы сеткі, пайшлі за Госпадам.
Дабрашчасныя — беззаганныя ў дарозе, *
што ходзяць у законе Гасподнім.
Зьнемагла душа мая *
ад жаданьня судоў Тваіх ва ўсялякі час.
Вось, я пажадаў загадаў Тваіх; *
ажыві мяне праўдаю Тваёю.
рукі мае працягну да запаведзяў Тваіх, якія я палюбіў, *
і разважаць пра Твае пастановы.
Добра зрабіў Ты рабу Твайму, Госпадзе, *
паводле слова Твайго.
Якое салодкае слова Тваё майму паднябеньню! *
лепей за мёд вуснам маім.
Душа мая песьціць сьведчаньні Твае, *
і я люблю іх моцна.
Прагну выратаваньня Твайго, Госпадзе, *
і закон Твой суцяшэньне маё.
Хвала Айцу і Сыну…