IV Нядзеля году

Сёньня Царква цэлебруе

Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы

Introitus


Lætetur cor

Хай цешыцца сэрца тых, што шукаюць Госпада. *
Шукайце Госпада і магутнасьці Яго, аблічча Яго шукайце заўсёды.

Псальм 105 (104)

  1. Вызнавайце Госпада і прызывайце імя Яго, *
    абвяшчайце між народамі пра справы Яго.

  2. Сьпявайце Яму і грайце псальмы Яму, *
    апавядайце пра ўсе Яго цуды.

  3. Пахваляйцеся іменем сьвятым, *
    хай цешыцца сэрца тых, што шукаюць Госпада.

  4. Шукайце Госпада і магутнасьці Яго, *
    аблічча Яго шукайце заўсёды.

  5. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Bonum est confiteri

Як жа добра вызнаваць Госпада *

і сьпяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы.

Псальм 92 (91)

  1. Якія ж велічныя справы Твае, Госпадзе: *
    надзвычай глыбокімі сталіся задумы Твае!

  2. Неразумны чалавек не спазнае *
    і бязглузды не зразумее гэтага.

  3. Няхай грэшныя разрастуцца, як трава,
    і будуць квітнець усе тыя, што чыняць несправядлівасьць, *
    аднак гэта будзе ім на згубу на векі вечныя;

  4. а Ты, Госпадзе, *
    вечна Найвышэйшы.

  5. Бо вось, непрыяцелі Твае, Госпадзе,
    бо вось, непрыяцелі Твае загінуць *
    і расьцярушацца ўсе, што чыняць несправядлівасьць.

Communio


Illumina faciem tuam

Пралі сьвятло аблічча Твайго над слугою Тваім, збаў мяне ў міласэрнасьці Тваёй. *

Госпадзе, ня дай сумецца мне, бо я клічу Цябе.

Псальм 31 (30)

  1. На Цябе, Госпадзе, спадзяюся,
    не асаромлюся навекі; *
    паводле справядлівасьці Тваёй вызвалі мяне.

  2. Прыхілі вуха Тваё да мяне, *
    пасьпяшайся, каб выбавіць мяне.

  3. Будзь для мяне скалой абароны і домам прыбежышча, *
    каб збавіць мяне.

  4. Бо Ты цьвярдыня мая і прыбежышча маё, *
    і дзеля імя Твайго вядзі мяне і кіруй мною.

  5. Выведзі мяне з пасткі,
    якую скрыта паставілі на мяне, *
    бо Ты — цьвярдыня мая.

  6. У рукі Твае аддаю дух мой. *
    Ты выкупіў мяне, Госпадзе, Божа праўды.

  7. Буду цешыцца і радавацца ў міласэрнасьці Тваёй, *
    бо Ты глянуў на пакорлівасьць маю;

  8. А я на Цябе, Госпадзе, спадзяюся;
    кажу: «Ты — мой Бог. *
    У Тваіх руках — лёс мой».

  9. Хвала Айцу і Сыну…

Communio (Dom. anno A)


Beati mundo corde

Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. *

Шчасьлівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі. *

Шчасьлівыя, каго перасьледуюць за справядлівасьць, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.

Псальм 37 (36))

  1. Не зайздросьць ліхадзеям *
    і не насьледуй тым, што робяць несправядлівасьць.

  2. Спадзявайся на Бога і рабі дабро, *
    і будзеш жыць на зямлі і даглядацца вераю.

  3. Лепшая дробязь у справядлівага, *
    чым вялікі дастатак у грэшнікаў.

  4. Вызначыў Госпад дні беззаганных, *
    і спадчына іх будзе навечна.

  5. Не пасаромеюцца яны ў ліхую часіну *
    і ў дні голаду будуць насычаны.

  6. Крок чалавека спасіляецца Госпадам, *
    і ахвотна пойдзе той шляхам Яго.

  7. Ухіляйся ад ліха і рабі дабро, *
    і будзеш ты жыць у вяках.

  8. Хвала Айцу і Сыну…