Сёньня Царква цэлебруе
Увядзеньне ў Храм Найсьвяцейшай Багародзіцы
Пан кажа: думкі мае нясуць супакой, а ня скруху; *
вы паклічаце мяне і я пачую вас, *
і вярну палонных вашых з усіх краёў.
Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, *
вярнуў палон Якаваў;
беззаконьне народу Твайго дараваў, *
усе грахі ягоныя пакрыў,
гнеў Твой увесь суняў, *
адвярнуў лютасьць гневу Твайго.
Узнаві нас, Божа ратунку нашага, *
і спыні абуранасьць Тваю намі.
Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, *
каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.
Вернасьць і мілата сустрэнуцца, *
справядлівасьць і мір пацалуюцца;
зь зямлі вернасьць вырасьце, *
а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;
і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, *
і ўродзіць зямля наша плод свой;
прад Ім справядлівасьць пойдзе, *
і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.
Хвала Айцу і Сыну…
Маё шчасьце ў блізкасьці да Бога, *
я спадзяюся на Пана.
Які добры Бог да Ізраіля, *
да чыстых сэрцам!
я быў ліхім пазайздросьціў, *
як пабачыў дабрадзенства бязбожных,
Калі б я сказаў: †
буду так разважаць, як яны, — *
дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.
Калі кіпела сэрца маё *
і трымцела нутрына мая,
быў я тады неразумны, нічога ня цяміў; *
як быдла быў я прад Табою.
Але заўжды я з Табою; *
Ты трымаеш мяне за правую руку:
Ты вядзеш мяне паводле радаў Тваіх, *
і потым у славу прымаеш мяне.
Зьнемагае цела маё і сэрца маё; †
Бог — цьвярдыня сэрца майго *
і частка мая навечна,
бо вось гінуць усе, хто збочвае ад Цябе; *
Ты нішчыш кожнага, хто ад Цябе адступаецца.
Хвала Айцу і Сыну…