Сёньня Царква цэлебруе
Госпада нашага Ісуса Хрыста, Цара Сусьвету
На высокім пасадзе я ўбачыў Чалавека сядзячага, *
Якому пакланялася мноства анёлаў, што сьпявалі разам: *
"Вось Той, Які валадарыць навекі".
Услаўляйце гучна Госпада, уся зямля, *
служыце Госпаду ў весялосьці;
станавіцеся перад абліччам Яго *
у радасьці.
Ведайце, што Сам Госпад — гэта Бог; *
Ён стварыў нас, дык мы Яго,
мы — народ Яго *
і авечкі пашы Яго.
Уваходзьце ў брамы Яго з вызнаньнем, *
у дзядзінец Яго — з гімнамі,
вызнавайце Яго, *
дабраслаўляйце імя Яго.
Бо добры Госпад; *
міласэрнасьць Яго — навечна,
і праўда Яго — *
з пакаленьня ў пакаленьне.
Хвала Айцу і Сыну…
Услаўляйце гучна Госпада, уся зямля, *
служыце Госпаду ў весялосьці; *
станьце перад абліччам Яго ў радасьці. *
бо Сам Госпад — гэта Бог;
Ведайце, што Сам Госпад — гэта Бог; *
Ён стварыў нас, дык мы Яго,
мы — народ Яго *
і авечкі пашы Яго.
Уваходзьце ў брамы Яго з вызнаньнем, *
у дзядзінец Яго — з гімнамі,
вызнавайце Яго, *
дабраслаўляйце імя Яго.
Бо добры Госпад; *
міласэрнасьць Яго — навечна,
і праўда Яго — *
з пакаленьня ў пакаленьне.
Ты дарогу жыцьця мне пакажаш, *
паўната радасьці перад Табою, Госпадзе.
Захавай мяне, Божа, *
бо я на Цябе спадзяюся.
Сказаў я Госпаду: «Ты — Госпад мой, *
няма для мяне дабра без Цябе».
Госпад — доля спадчыны маёй і келіха майго: *
Ты той, Хто трымае лёс мой.
Межы мае выпалі ў месцах прыемных, *
і спадчына мая — выдатная для мяне.
Ставіў я Госпада перад вачамі маімі заўсёды; *
калі Ён праваруч мяне, нічога не баюся.
Дзеля таго ўзрадавалася сэрца маё і ўзьвесялілася душа мая; *
звыш таго, і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні.
Бо не пакінеш душы маёй у пекле *
ды не дасі сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне.
Хвала Айцу і Сыну…