XXXIV тыдзень году

Сёньня Царква цэлебруе

Увядзеньне ў Храм Найсьвяцейшай Багародзіцы

Introitus


Loquetur Dominus pacem

Гасподзь абвяшчае супакой свайму народу і сваім сьвятым, *

і тым, хто зьвяртаецца да Яго.

Псальм 85 (84)

  1. Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, *
    вярнуў палон Якаваў;

    беззаконьне народу Твайго дараваў, *
    усе грахі ягоныя пакрыў,

    гнеў Твой увесь суняў, *
    адвярнуў лютасьць гневу Твайго.

  2. Узнаві нас, Божа ратунку нашага, *
    і спыні абуранасьць Тваю намі.

    Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, *
    і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?

    Няўжо зноў не ажывіш нас, *
    каб народ Твой зарадаваўся Табе?

  3. Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, *
    і даруй нам выратаваньне Тваё.

  4. Хвала Айцу і Сыну…

Offertorium


Bonum est confiteri

Як жа добра вызнаваць Госпада *

і сьпяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы.

Псальм 92 (91)

  1. Якія ж велічныя справы Твае, Госпадзе: *
    надзвычай глыбокімі сталіся задумы Твае!

  2. Неразумны чалавек не спазнае *
    і бязглузды не зразумее гэтага.

  3. Няхай грэшныя разрастуцца, як трава,
    і будуць квітнець усе тыя, што чыняць несправядлівасьць, *
    аднак гэта будзе ім на згубу на векі вечныя;

  4. а Ты, Госпадзе, *
    вечна Найвышэйшы.

  5. Бо вось, непрыяцелі Твае, Госпадзе,
    бо вось, непрыяцелі Твае загінуць *
    і расьцярушацца ўсе, што чыняць несправядлівасьць.

Communio


Laudate Dominum

Хваліце Госпада, усе народы, *

услаўляйце Яго, усе плямёны; *

бо вялікая ласка Яго над намі, *

і праўда Яго будзе трываць навекі.

  1. Хвала Айцу і Сыну…