Сёньня Царква цэлебруе
Увядзеньне ў Храм Найсьвяцейшай Багародзіцы
Забітае Ягня годнае прыняць моц, і багацце, *
і мудрасць, і сілу, і пашану; *
Яму хвала і моц на векі вечныя.
Божа! даруй цару Твой суд *
і сыну цара Тваю праўду,
няхай судзіць людзей Тваіх справядліва *
і ўбогіх Тваіх на судзе;
няхай прынясуць горы мір людзям *
і пагоркі праўду;
няхай судзіць убогіх народу, †
няхай выратуе сыноў убогага, *
і суйме прыгнятальніка, —
і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, *
у роды родаў.
Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, *
як кроплі, што арашаюць зямлю;
У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, *
і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц:
Хвала Айцу і Сыну…
Прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, *
і ўладаньні Твае — аж па край зямлі!*
нядзельны афэрторый
Навошта бунтуюць народы, *
і намышляюць плямёны марнае?
Паўстаюць зямныя цары, †
і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада *
і супраць Памазанца Ягонага:
«Парвёмце ж іхнія кайданы *
і скінем зь сябе іхнія аковы».
Той, Хто ў нябёсах жыве, пасьмяецца, *
Гасподзь паганьбіць іх.
Тады Ён у гневе Сваім скажа ім, *
і лютасьцю Сваёй іх настрашыць;
«Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, *
сьвятою гарою Маёю.»
Я абвяшчу пастанову: †
Гасподзь сказаў Мне: «Ты Сын Мой; *
Я сёньня Цябе спарадзіў;
Ты паб’еш іх жалезным жазлом, *
патаўчэш іх, як посуд ганчарны».
Хвала Айцу і Сыну…
Сапраўды кажу вам: *
тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі *
Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, *
прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. *
Хваліць буду Цябе, Божа мой, Цару мой, *
і дабраслаўляць імя Тваё векі вечныя.
Я буду разважаць пра высокую славу велічы Тваёй*
і пра дзівосныя дзеі Твае.
Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, *
і я буду абвяшчаць веліч Тваю.
Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, *
і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае;
хай прапаведуюць славу царства Твайго *
і распавядаюць пра магутнасьць Тваю,
каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю *
і пра слаўную веліч царства Твайго.
Царства Тваё — царства ўсіх вякоў, *
і валадарства Тваё — ва ўсе роды.
Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, *
і Ты даеш ім ежу сваім часам;
адкрываеш руку Тваю *
і корміш усіх жывых па добрай волі.
Хвала Айцу і Сыну…