Сёньня Царква цэлебруе
Сьв. Цэцыліі, дзевы і мучаніцы
Радасьцю буду радавацца ў Госпадзе, *
разьвесяліцца душа мая ў Богу маім: *
бо Ён апрануў мяне ў шаты ратаваньня, *
адзеньнем праўды ахінуў мяне, *
як на жаніха ўсклаў вянок *
і, як нявесту, аздобіў убранствам.
Услаўлю Цябе, Госпадзе, што Ты падняў мяне *
і ня даў маім ворагам перамагчы мяне.
Госпадзе Божа мой! я паклікаў Цябе, *
і Ты мяне вылечыў.
Госпадзе! Ты вывеў зь пекла душу маю *
і ажывіў мяне, каб я не сышоў у магілу.
Сьпявайце Госпаду, сьвятыя Ягоныя, *
слаўце памяць сьвятыні Ягонай,
бо на хвіліну гнеў Ягоны, *
на ўсё жыцьцё ўпадабаньне Ягонае:
увечары пачынаецца плач, *
а на раніцу — радасьць.
Хвала Айцу і Сыну…
Вітай, Марыя, поўная ласкі, *
Пан з табою, *
благаслаўлёная ты між жанчынамі*
і благаслаўлёны плод улоньня Твайго.
І сказала Марыя анёлу: *
«Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?»
Анёл сказаў Ёй у адказ: †
«Дух Святы сыдзе на Цябе, *
і моц Найвышэйшага
ахіне Цябе.
Таму і Святое, што народзіцца, *
будзе названа Сынам Божым.
Вось і Альжбета, сваячка твая, *
і яна зачала сына ў старасці сваёй;
і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай,*
бо для Бога няма нічога немагчымага».
Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. *
Няхай мне станецца
паводле твайго слова».
Хвала Айцу і Сыну…
Славутае абвяшчаецца пра цябе, Марыя.*
Бо вялікае ўчыніў табе Ўсемагутны.
Хвала Айцу і Сыну…