НАРАДЖЭНЬНЯ СЬВ. ЯНА ХРЫСЬЦІЦЕЛЯ — Імша ў вігілію

Сёньня Царква цэлебруе

Серада, XXVIII тыдзень году

Сьв. Ядзьвігі, законьніцы

S. Margaritae Mariae Alacoque, virginis

Introitus


Ne timeas, Zacharia

Ня бойся, Захарыя, бо выслухана просьба твая, *

і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, *

а ты назавеш яго імем Ян. *

Ён будзе вялікі ў вачах Пана *

і напоўніцца Духам Сьвятым яшчэ ва ўлоньні сваёй маці. *

І шмат хто ўзрадуецца нараджэньню ягонаму.

Лк 1: 14-17

  1. Будзе табе радасць і весялосць, *
    і шмат хто ўзрадуецца нараджэнню ягонаму.

    Бо ён будзе вялікі ў вачах Пана *
    не будзе піць ні віна, ні сіцэры

  2. і напоўніцца Духам Святым
    яшчэ ва ўлонні сваёй маці. *
    Многіх з сыноў Ізраэля наверне да іхняга Пана Бога.

  3. І сам пойдзе перад Ім у духу *
    і моцы Іллі,

    каб вярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей,
    і непаслухмяных — да разважлівасці справядлівых, *
    каб падрыхтаваць Пану народ дасканалы».

  4. Хвала Айцу і Сыну…